Вы праглядаеце журнал [info]lizka_hrjak

Hrjak


Прадед Константин Зотиков. Нач. 1920-х гг.





Прадед Михаил Николаевич Осовский во время Гражданской войны. Руководил сплавом леса в Англию из Тотьмы, Вологодская область. Во время Второй Мировой войны оказался негоден к службе, пошел на войну добровольцем. Погиб в Моздоке, Северная Осетия, в 1942 г. Похоронен в братской могиле.





Михаил Николаевич Осовский, София Ивановна, жена Михаила, сёстры Зина и Рая. 1925 г.





Бабушка Зина, Ялта, 1953 г.

09 Тра 2012

Hrjak
Элька чрезвычайно общительный ребенок. Увидит родственную душу от 0 до 7 лет -  сразу заводит знакомство. После, когда приходит домой, зачем-то записывает имена и возраст к себе в блокнот. Честно, не я её этому научил. Недавно познакомилась с Эдуардом Лимоновым. В туалете. "Это я - Эдичка. А это я - Эллиночка."

08 Тра 2012

Hrjak
Иногда изумляет простота и непосредственность, с которыми тебя начинают использовать малознакомые люди. Так хочется, чтобы они понимали мое невербальное послание: "Ребята, это не я сволочь, это вы охренели". 

Recha 3 траўня ў Графіці

Hrjak

3 траўня Recha грае канцэрт у Графіці. Прыходзьце адпачыць, адчуць насалоду ад смачнай гарбаты ці куфля піва і пачуць Recha!

11.04.2011.

Hrjak
Прайшоў год. Засталося пытанне. Навошта?
Ці маглі на яго адказаць Канавалаў і Кавалёў? Ужо не могуць. Цяпер мусіць адказаць ён. Навошта? Кошт чалавечага жыцця нічым не вымяраецца. 15 ахвяраў і 2 растраляных. 17 жыццяў. Навошта?

11 Крс 2012

Hrjak

Элька, как Винни Пух, любит на ходу сочинять песенки. Вчера по дороге она пела о том, что очень рада, что пришла весна, а зима ушла, в куплетах же речь шла обо всём, что ей попадалось на пути. И вот навстречу нам шла женщина и ела банан. Элька громко на всю улицу закончила песенку:

Люди идут,
Птички поют,
И бананы
Едя-я-ят обезьяны! 

08 Крс 2012

Hrjak

У мяне з рэлігіяй складаныя адносіны. Відаць, я яшчэ не дарос да яе. Але ў Элькі сёння Пасха. Яна была пахрэшчана знаёмым ксяндзом Анджэем, калі мы ляжалі ў бальніцы і дактары не маглі адказаць, што з ёй такое. Ён проста прыйшоў і зрабіў гэта, хаця мы, бацькі, хрэшчаны па праваслаўным абрадзе, і так рабіць нельга. А пасля хваробы адыйшлі. А потым ён разам з дзяўчатамі з касцёлу прынес для Эліны мядзведзя, на я якім была хустка з надпісам: "Эліна, Бог цябе любіць". Мядзведзь быў у тры разы больш за яе і займаў палову нашай маленькай кватэры :) 

Проста хачу сказаць усім, хто нам дапамагаў, вялікі дзякуй. Хрыстос уваскрос!

07 Крс 2012

Hrjak
Адкрываю фэйсбук - так і бачу наступную карціну.
Штаб ЦРУ, сяржант Джон дакладае маёру Джэку:
- Сэр, тут нехта з Беларусі хоча праглядзець сваю старонку.
- Пачакай, я дап'ю каву.
- Але гэта з Беларусі.
- З Беларусі? Лукашэнка? Спыніць сувязь!!!
Сувязь спыняецца.
- Пачакайце, гэта не Лукашенка.
- А-а-а... Адбой!!!
Сувязь вяртаецца.
- Дык што рабіць?
- Трэба параіцца з прэзідэнтам. Алё, прэзідэнт? Вам далажылі? Якія прыняць меры? Не, нацыянальнай бяспецы не пагражае. Ок, зразумеў.
- Што рабіць, сэр?
- Прэзідэнт даў дазвол. Ён таксама можа запампаваць фатаздымкі, але толькі 3 за адзін раз. Ідзіце, выконвайце.

Бэндар у хаце

Hrjak
Вырашыў патрохі прыводзіць сябе ў норму, пачаў рабіць гімнастыку. А Элька выклікалася мне дапамагаць – лічыць, каб не збіваўся з тэмпу. Ну, проста лічыць гэта нецікава. Як сапраўдны барабаншчык, яна тэмп не мяняла, але мяняла рытм, спачатку лічыла ў восем далей, потым у шэсць, у пяць (самае складанае, ледзь канькі не адкінуў), у  тры (складана, але можна прызвычаіцца). Потым ёй надакучыла і гэта. Элька пачала лічыць, як Бэндар – у дваічнай сістэме: 0-1-1-0-1-1-1-0-0.

Серабранка-хорар

Hrjak
Ідзем з Элькай у школу. Калі стаялі на чырвоным светлафоры, падыйшла да нас бабуся, божы дзьмухавец.І пытаецца ў мяне, як даехаць да Серабранкі. Паказваю ёй прыпынак і напрамак трамваяў.
- Якая зімовая вясна, - кажа - але хутка ўжо сапраўдная вясна прыйдзе.
Я ёй проста ўсміхаюся, бо заўсёды так раблю, калі не ведаю, што адказаць.
Светлафор пазелянеў, і мы пайшлі. Я з Элькай хутчэй, яна - марудней. Дайшлі да прыпынку, якраз і трамвай падышоў, заходзім у трамвай, - а яна ўжо там сядзіць...
Элька ніколі не сядае да чужых людзей у транспарце, а тут адразу да яе падсаджваецца і пачынае ёй паказваць свае папяровыя тэлефоны, што рабіла ў садку, расказвае ёй вершык па-англійску пра вясну, лета, восень і зіму. А яна пытаецца, калі будзе прыпынак "Гараўца". "Праз два", - адказваю. І ціха дадаю, больш для сябе, чым для бабусі, што мы таксама там выходзім.
Выйшлі мы разам, Эльку я адвёў у школу і пакінуў там на яе бабуляў, што таксама прыехалі. Вяртаюся зноў да прыпынку. Удыхаю свежае паветра, вясна, канешна, незвычайная, але надвор'е ўсё ж такі прыемнае. Запальваю цыгарэту, чакаю трамваю. Добра жыць на свеце. Пра бабусю я зусім забыўся, як чую знаёмы голас:
- Ну вось я зноў з вамі сустрэлася. Вось як мне пашанцавала! Відаць, вы добры чалавек, што мне так дапамаглі.
Усміхаюся.
А яна наадварот чамусьці пасур'ёзнела і пытае:
- А што гэта за царкву тут будуюць?
- Гэта, відаць, каталіцкі касцёл.
- Ну добра, а я ўсё зрабіла, што трэба. - І паказваючы торбу. - Набыла сабе... касу. Ну бывайце! - падміргнула мне і ўвайшла ў трамвай.

Са Святам!

Hrjak
Будзьце свабоднымі, любіце сябе, любіце Радзіму, думайце сваёй галавой, а не чужой!

Hrjak

Анекдоты из элькиного журнала:

 Прилетели Заяц и Волк в аэропорт. Волк выходит из самолета, а у него бац, штаны свалились!
Заяц хохочет, а Волк говорит:
- Да ну их, эти самолеты. То застегните ремень, то расстегните.


Говорит крокодил Гена Чебурашке:
- Смотрю  я на тебя, Чебурашка,  и не знаю, то ли с 23 февраля тебя поздравить, то ли с 8 Марта?


И про беларусов:

Белый медвежонок спрашивает у мамы-медведицы:
- Мамуля, а зачем нам такая густая белая шуба?
Белая медведица ему отвечает:
- Чтобы нас не замечали тюлени и мы не замерзали.
- Мамочка, а зачем нам такие сильные когти и лапы?
Медведицаему говорит:
- Чтобы защищаться и чтобы нас боялись враги.
Медвежонок почесал затылок, подумал и спрашивает:
- Ну и зачем нам это всё?  Мы же  в зоопарке живём!

Hrjak
Еўрапейская кухня - унікальны шоў-праект для Беларусі, які спалучыў кулінарыю і палітыку, хатнюю гаспадыню і палітолага, медыя персон і яскравых грамадскіх дзеячоў.

У другім выпуске праекта прыняла ўдзел Вольга Стужынская. Усе падрабязнасці, тонкасці і абавязкова скандальныя выпадкі - на відэа.

Арына Лісецкая - хатняя гаспадыня, маладая маці, палітолаг-юрыст, блогер "Рэха Масквы", "Беларускі Партызан" і... кулінарны блогер [info]lamma_mamma

Растралялі Кавалёва

Hrjak

Лукашенко – убийца

Hrjak
Вчера вечером сообщили, что Лукашенко не помиловал Коновалова и Ковалёва. Между тем, суд не доказал причастность к взрыву Ковалёва и самое главное не нашёл заказчика. До этого момента можно было гадать, кто заказчик. Но теперь ясно – это Лукашенко. 
нн
Originally posted by [info]zap4ick at Урбан акустыка: Recha + Паліна Рэспубліка
Гурт Recha надоўга ўвайшоў у абойму традыцыйных выступоўцаў клюбу "Графіці". Не здарма: музыка, танцы ды добрыя тэксты гурта прывабліваюць слухачоў з першых песень. Вельмі хутка можна будзе зноўку ў гэтым упэўніцца: гурт Андруся Такінданга выступіць на нашай сцэне ўжо 20 лютага.

Кампанію добраму калектыву складзе маладая сьпявачка Паліна Рэспубліка. Адкрыцьцё году па версіі партала "Тузін Гітоў", дзеўчына-бард вельмі ўразіла нашых наведвальнікаў на апошнім канцэрце праекта Тузін Unplugged, выступішы перад гуртом J:Морс. Мы артымалі шмат прапановаў як мага хутчэй зрабіць канцэрт Паліны: сустракайце! :)


Супольны канцэрт Recha і Рэспублікі Паліны ў паб-клубе "Графіці" 20 лютага пачнецца а 19:00. Запрашаем!

Далучайцеся да сустрэчы ўкантакце і ластфм.

Адрас: зав. Калініна 16
Інфалінія: 638-4444 (любы аператар)
Hrjak

нн
http://budzma.org/news/hurty-rexa-i-bosae-sonca-u-hrafici-xor-pad-kiraunictvam-takindanha-fotarepartazh.html




нн


З Раством і шчаслівага Новага Года!
Recha насуперак зіме, жыццёвым акалічнасцям не кідае дасведчваць ціхую радасць у сваіх песнях. Чарговае відэа ўзнікла дзякуючы слухачам, якія і сталі героямі кліпа.
"Пакуль яшчэ не задажджыла,
Пакуль яшчэ восень не ў сіле...''
Не марнуйце час на мітусню. Любіце, кахайце адно аднаго!

Заўтра Новы Год.


Для мяне 2011 год пачаўся 19 снежня. Упэўнены, ён увойдзе ў гісторыю не толькі майго жыцця, але і жыцця Беларусі як самы насычаны падзеямі і эмацыйна напружаны. Гэта год выпрабаванняў для нас. Ён дадзены нам як апошні шанец - ці зробімся мы нацыяй, ці канчаткова ператворымся ў некую вялікую брудную камуналку, адкуль кожны марыць з'ехаць.
Год таму на Плошчу выйшлі 50 000 грамадзян. Потым арышт больш за паўтысячы чалавек. Бясконцыя суды. ШОС. Жахлівая спецаперацыя пад назовай "тэракт". Нечаканы вынік - летні ўздым свядомасці. Зноў цяжкое расчараванне. Арышт і суд над Бяляцкім.
Ці выкарысталі мы гэты шанец? Пакуль рана адказваць. Мы сталі менш абыякавымі, больш цвёрдымі і ўпэўненымі. Вось кажу "мы", а раней бы казаў "я". Засталося здабыць упартасць і веру.
З Новым Годам.